1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Беларуская апазіцыя рыхтуецца да Дня волі-2009

24 марта 2009 г.

Мінгарвыканкам дазволіў арганізатарам акцыі 25 сакавіка збор удзельнікаў на заяўленым месцы, але прапанаваў змяніць маршрут. На месцы збору, каля Акадэміі навук, заяўнікі акцыі вырашаць, куды накіраваць святочнае шэсце.

https://p.dw.com/p/HIbt
Белорусские оппозиционеры с бело-красно-белым флагом
Фота з архіву: адна з акцыяў апазіцыі Ў МінскуФото: AP

Мінскія гарадскія ўлады дазволілі арганізатарам акцыі 25 сакавіка сабраць удзельнікаў на заяўленым месцы – ля будынку прэзідыюма Нацыянальнай акадэміі навук, але прапанавалі правесці шэсце не ў цэнтры сталіцы, а ў Парку дружбы народаў у раёне плошчы Бангалор. Заяўнікі акцыі – лідэры Партыі БНФ – паведамілі, что канчатковае рашэнне па маршруце будзе прымацца непасрэдна на месцы збору, а таксама распавялі пра асаблівасці сёлетняга мерапрыемства.

Асаблівасці сёлетняй акцыі

Намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч адзначыў, што ў гэтым годзе не ствараўся адмысловы аргкамітэт па адзначэнні 91-х угодкаў незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Юрыдычную адказнасць за мерапрыемства 25 сакавіка бяруць на сябе заяўнікі – кіраўніцтва Партыі БНФ.

Заяўкі на акцыі ў Дзень волі пададзены таксама ў многіх буйных гарадах краіны, таму не плануецца арганізаванага прыезду ў сталіцу прадстаўнікоў дэмакратычных структураў з рэгіёнаў.

EU stützt weißrussische Opposition
Фота з архівуФото: AP

Кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька лічыць, што ёсць шмат падставаў, не толькі эканамічных, каб акцыя 25 сакавіка была масавай. Паводле лідэра АГП, сумнай даты - 10-годдзя знікнення палітычных апанентаў Лукашэнкі, а таксама наяўнасці актывістаў, якія сёння знаходзяцца за кратамі, дастаткова для таго, каб людзі выйшлі на вуліцу.

Каардынатар Еўрапейскай кааліцыі Мікалай Статкевіч заўважае аднак, што Дзень волі павінен адбывацца не на Бангалоры, а ў цэнтры Мінска.

Варыянты развіцця падзей

На думку палітолага Аляксандра Класкоўскага, развіццё падзеяў 25 сакавіка шмат у чым будзе залежаць ад паводзінаў самой апазіцыі. Сярод розных варыянтаў Класкоўскі ўзгадвае і такі, калі апазіцыянеры абмяжуюцца мітынгам ля Акадэміі навук, каб не азмрочваць працэс нармалізацыі дачыненняў Беларусі і ЕС.

Па словах першага намесніка старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, пад час акцыі будуць гучаць лозунгі аб захаванні незалежнасці Беларусі. "Насуперак спадзяванням некаторых наіўных еўрапейцаў не адбываецца геапалітычны паварот Аляксандра Лукашэнкі да Еўропы, наадварот, вельмі знакава, што ён ізноў быў у Маскве", - выказаў меркаванне Вячорка. Па словах палітыка, застаецца таксама таямніцай, за што беларускі прэзідэнт атрымаў новы расійскі крэдыт.

Вінцук Вячорка нагадаў, што за акцыяй 25 сакавіка будуць сачыць прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, сябры міжнародных арганізацый, у тым ліку і правабарончых. У гэтыя дні ў Мінску плануюць таксама знаходзіцца прадстаўнікі Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Нямеччыны, якія маюць намер трымаць пад увагаю падзеі ў Мінску ў Дзень волі.

Аўтар: Генадзь Канстанцінаў

Рэдактар: Марына Нікіціч

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще