1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Павел Севярынец: “Гэты год быў для мяне годам творчасцi”

Алеся Матусевіч, Марына Нікіціч9 октября 2006 г.

За арганізацыю несанкцыянаванага выступу супраць афіцыйных вынікаў парламенцкіх выбараў і рэферэндумау ў кастрычніку 2004 году былы лідар незарэгістраванай партыі Малады Фронт Павел Севярынец стаў «палітхімікам».

https://p.dw.com/p/9ECl

У тое, что за арганізацыю забароненага мерапрыемства ён не адказны, суд яму не паверыў і паслаў на два гады на ўскраіну Беларусі, у вёску Малое Сітна зарыхтоўваць дровы. Як аказалася, ў гэтай сітуацыі малады палітык знаходзіць шмат перавагаў, пра якія ён распавёў Аляксандры Фарн.

“Гэты год быў для мяне годам творчасцi. Паколькi апроч нататкаў у "Нашу Нiву" я займаўся яшчэ вялiкай кнiгай пра Беларусь; падрыхтаваў для друку зборнiк сваiх aртыкулаў i апавяданняў; урэшце рэшт рабiў занатоўкi, якiя чалавеку творчаму на тле цудоўнай прыроды самi сабой прыходзяць”.

Паводле Севярынца, гэты год для яго быў годам дыстанцыйнай палiтыкi, сувязi з яго аднадумцамi па моладзевым руху, хрысцiянска-демакратычным руху.

“Мяне вельмi ўсцешыла, што за гэты год i Малады Фронт, i Беларуская Хрысцiянская Дэмакратыя паказалi сябе структурамi, здольнымi самастойна дзейнiчаць. Гэта ўжо не структуры, у якiх усё залежыць ад аднаго чалавека, а жывыя дзейсныя рухi, якiя ўжо вызначаюць аблiчча сённяшняй i будучай беларускай палiтыкi”, - гаворыць Павал.

На пытанне, ці адчувае ён, што змянiўся за час у засценках, ён адказвае:

“Натуральна, змянiлася краiна – мяняемся i мы. Для мяне многiя рэчы, сапраўды, былi адкрыццём. Тут, у глыбiнцы, якую палiтолагi, сацыёлагi адносяць да тэрыторыi Лукашэнкi, я ўбачыў, што прыблiзна палова людзей пратэстуе ў той цi iншай форме. Палова людзей гатовая падтрымаць перамены, прычым гэта маладзейшая, больш дзейсная палова. Разуменне гэтага, мяркую, змянiла i мяне”.

Па меркаванні Севярынца, для любога мэнэджэра i нават лiдэра беларускай дэмакратыi неабходна пражыць у вёсцы год, каб зразумець настрой народа і таксама паглядзець на рэальную сітуацыю ў краіне.

“Здзiвiла страшэнна глыбiня заняпаду беларускай вёскi. Спойванне вёскi практычна татальнае. Разбураныя калгасы, саўгасы, фермеры дацiснутыя да такой ступенi, што не могуць нават выплацiць падаткi, залазяць у пазыкi. Людзi не маюць нiякiх перспектываў, атрымлiваюць па пяцьдзесят даляраў i жывуць на гэтыя грошы”.

Паводле Севярынца, ў гэты час беларускі моладзевы рух актыўна наладжвае сувязi з аднадумцамi ў iншых краiнах.

“Працэс гэты пачаўся, але прарыў на мiжнародным накiрунку мы прымяркоўваем да ўстаноўчага з’езду. Менавiта на яго плануем запрасiць прадстаўнiкоў усiх буйных партыяў. Пакуль што ёсць вельмi сур’ёзныя стасункi з украiнскiмi хрысцiянскiмi дэмакратамi, з латышскiмi (там першая партыя Латвii таксама ўваходзiць ва ўрад), з лiтоўскiмi, польскiмi, нарвежскiмi i шведскiмi калегамi. Але маеце рацыю: найбольш сур’ёзная хрысцiянская дэмакратычная сiла – гэта нямецкая ХДС/ХСС. Тут у нас сувязi па лiнii Юнгэ Юнiён, гэта моладзевая арганiзацыя ХДС/ХСС. І яшчэ спадчына Маладога Фронту i па лiнii Фонду Конрада Адэнаўэра, гэта вядучы Хрысьцiянска-Дэмакратычны фонд. Пару гадоў таму мы ладзiлi канферэнцыю "Беларусь -- у Еўропу".