1. Содержание
  2. Навигация
  3. Другие тексты
  4. Метанавигация
  5. Поиск
  6. Выбрать из 30 языков


 

Беларусь

Аляксандр Мілінкевіч: “Галоўнае – гаварыць людзям праўду”

 

Інтэрв’ю з адзіным кандыдатам на пасаду презідэнта Беларусі ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў аб тым, наколькі эфектыўныя паездкі па рэгіёнах і з якімі перашкодамі сутыкаецца яго каманда падчас передвыбарчай кампаніі

 

 

З якімі перашкодамі Вы сутыкаецеся падчас передвыбарчай кампаніі?

 

А. Мілінкевіч: Нашым падарожжам по рэгіёнах вялікіх перашкод няма, але значны ціск аказваецца на тых людзей, што працуюць у нашых ініцыятыўных групах. Іх ўвесь час пераследуюць, патрабуюць, каб яны выйшли з нашай группы і не збіралі подпісы. Некаторым настаўникам зменшылі колькасць гадзінаў, некаторым пагражаюць звольніць з працы.

 

Наколькі эфектыўныя Вашыя паездкі па рэгіёнах?

 

А. Мілінкевіч: Я думаю, што калi ў нас няма тэлебачання, радыё і амаль зачыненыя ўсе незалежныя газеты, а радыё транслюецца на нас толькі з замежжа, гэтыя паездкі выходзяць у маей працы на першы план. Трэба сказаць, што прыход на пікеты – гэта ўсе больш эфектыўная праца, таму што каля пикетаў збіраецца многа людзей, мноства пытанняў, дыскусія. Для нас вельми важна, што людзі даюць прапановы ў праграму. Потым яны адчуюць, што іх паслухалі, улічылі іх думкі. Гэта таксама сувязь з народам.

 

Як людзі раэгуюць на Вашы словы?

 

А. Мілінкевіч: Вельмі добра. Таму што пратэстны настрой у рэгіёнах адчуваецца нават больш, чым у Мінску. У маленьких гарадах, раённых цэнтрах проста мора праблемаў – безпрацоўе, безперспектыўнасць для моладзі, людзи ад’язджаюць на доугі час за мяжу, каб трошкі зарабіць на кавалак хлеба. Праблемаў у рэгіёнах, як нідзе, многа.

 

Які праект Вы маеце намер прапанаваць беларускаму грамадству?

 

А. Мілінкевіч: Па законе я пакуль не мею права абвесціць сваю праграму, але магу сказаць, што яна будзе вельмі простая. Хопіць жыць у страху, людзям трэба даць дастойнае жыцце. У нас ёсць такія магчымасці. Мы - працавіты, адукаваны народ. Перашкодай з’яўляецца толькі неразумная палітыка. Я думаю, самае галоўнае – гаварыць людзям праўду. Яны проста змучаліся жыць у хлусні і хочуць самі вырашаць свой лес. Новая ўлада ніколі не будзе прызначацца, яна будзе абірацца людзьмі. Яна будзе пад кантролем людзей і людзі хочуць гэтага.

 

Маеце лі Вы намер пасля рэгістрацыі аб’яднацца з камандай Казуліна?

 

А. Мілінкевіч: З самага пачатку наша кааліцыя гаварыла, што трэба ійсці на выбары толькі адным кандыдатам. Па гэтай прычыне аб’ядналіся і 10 партый, і сотні грамадскіх арганізацый. Мы шкадуем, што на гэтым этапе ўжо няма цалкам адзінага кандыдата сярод дэмакратычных кандыдатаў. Я не думаю, што зараз трэба абмяркоўваць, хто пад каго будзе здымацца. Калі для нас асабістыя амбіцыі не на першым месцы, а мы больш думаем пра Беларусь, я думаю, як толькі здадзім подпісы, мы мусім усё яшчэ раз сесці і даказаць людзям, што для нас краіна важней за асабістую кар’еру.

 
 

Ваше мнение »Отправить »Напечатать »

Другие статьи по теме



 
Слушать DW-РАДИО
Прямой эфир
Подкастинги выпусков ''Европа и Беларусь''

Правозащитная сфера
Основные события недели в правозащитной сфере
Мнения экспертов
Практика и учеба в Германии
Фото из архива
Автомобиль и деньги

Во сколько обходится иметь машину?

Опрос Deutsche Welle
Пользовательский опрос

Помогите нам стать лучше!

Rambler's Top100 Rambler's Top100
  • Deutsche Welle не несет ответственности за содержание других сайтов.